[info]imzza

Відэа зроблена на палескім фэсце "Гостына", які адбыўся 20.05.12. Бралі удзел: жыхары вёсак Радоставо (Іванаўскі р-н), Болота, Андроново (Кобрынскі р-н), Літвынкі (Жабінкаўскі р-н), а таксама сябры гуртоў Рада, Горынь, Гуда (Менск).

[info]nastaukaГэтым разам занятак адбудзецца 12 траўня(субота) а 18.00 у палацы дзяцей і моладзі.
Сустракаемся ў фае а 17.50! Паролі тыя ж))
 Нумар для даведак +375 29 8425789 (Настасся)

[info]nastaukaВось і травень, вось і танцы) Занятак адбудзецца 6 траўня(нядзеля) а 18.00 у палацы дзяцей і моладзі.
Сустракаемся ў фае а 17.50!
 Нумар для даведак +375 29 8425789 (Настасся)

[info]alena_rosicaмайстар-кляса па беларускіх народных таньчыках ад знакамітага этнахарэографа Мікалая Аляксеевіча Козенкі

9.00 28 красавіка 2012 года

Адрас: Мінск, вул. Рабкораўская, 17, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1 корпус), тэатральная зала

майстар-кляса праводзіцца ў межах VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання».

Пятроўскі фэст 2012

[info]nastauka
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры, які ў гэтым годзе будзе складацца з 2х частак:
1) 07.07-11.07- летняя танцавальная школа "Пятровіца";
2) 12.07 - рэканструкцыя календарна-абрадавага свята Пятрок (Пятровіца) ды гасцявога кірмашу на Петрака

Што ў меню навучання?
1)Вучыць танцаваць "правільна" будзе Сяргей Выскварка - спецыяліст па традыцыйнаму танцавальнаму этыкету,традыцыйнай манеры выканання,мастацкі кіраўнік фальклёрнага калектыву "Верабейкі", г. Любань.
Калі атрымаецца, да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі.
У Вас будзе выдатная магчымасць палепшыць свае танцавальныя навыкі)), даведацца больш новага і цікавага пра танцы, іх варыянты ды паходжанне.

У гэтым годзе арганізатары вырашылі пашырыць кола дадатковых рэкрэацыйных мерапрыемстваў (сюрпрызы будуць;)). Але без пячэння хлеба нам нікуды.

У вас будзе выдатная магчымасць адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ (на выбар). У крапіву больш не павяду, абяцаю)))

Увага! Колькасць месцаў для навучання ў танцавальнай школе абмежаваная!

2) Завяршэннем танцавальнага навучання будзе ўдзел у рэканструкцыі календарна-абрадавага святв Пятровіца (Пятрок). Запрашаем усіх жадаючых!

Што трэба для ўдзелу?
- выдатны настрой,
- жаданне вучыцца,
- дзіцячае захапленне жыццём,
- зручны абутак,
- народны СТРОЙ!!!
- захапленне спадарыняй Мовай ))
Дэталі:
- як дабрацца? 1) на маршрутцы па замове (у сярэднім 50.000 у адзін бок і 2 гадзўіны дарогі), маршрутка па замове (2 гадзіны);2) таксама на электрычках Мінск-Асіповічы - Урэчча(далей маршрутка па замове);3) на ўласным транспарце.

- дзе жыць? 1) ў намётах (калі вы іх з сабой возмеце); 2) на севанавале: 3) у хатах вясковых жыхароў.
- што есці? фуа-гра не будзе,але накормім смачна і дастаткова. Толькі давядзецца скінуцца на прадукты. сума ўдакладняецца.

 ВАЖНА!
Да 1 чэрвеня запісваць у школу не буду:пакуль удакладняецца праграма і кошты. Калі ёсць пытанні, можн атэлефанаваць  029 8425789 Настасся, альбо пісаць nastaluban1@rambler.ru   ці nastauka@ethno.by
Аснгоўнай інфармацыйнай пляцоўкай пакуль з'яўляецца  http://vk.com/club37907042
Як гэта было летась: http://vk.com/event26616881



гурток па пульсэтках

[info]alaiza_annikaсябры, ёсьць ідэя зрабіць у Менску майстар-клас (напэўна, будзе некалькі заняткаў) па пульсэтках праз пару тыдняў, у сб. каб зрабіць такое, патрэбны пруткі, ніткі ваўняныя, бісер. жадаючыя патрапіць на МК, пішыце сюды або ў кантахце http://vk.com/ethno_by#/wall-7236867_755. больш падрабязная інфармацыя будзе трошку пазьней

[info]kufarrr
ПРАЖЭЛЬНІК
(іншыя назвы - прыжэрнік, патэльня).

Спачатку звернемся да энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі”:
“ПРАЖЭ̀ЛЬНІК, ганчарны выраб; нізкая гліняная пасудзіна з дугападобнымі ручкмі па баках або без іх (называлі таксама патэльня). Ужывалі для смажання (пражэння) мяса, яечні і іншых страў, часам для сушэння ягад, грыбоў. У 1-й палове XX стагоддзя ў некаторых ганчарных цэнтрах Паўночнай і Заходняй Беларусі выраблялі чорназадымленым і гартаваным. У наш час выйшаў з ужытку”.

Пражэльнік, зроблены мною, без ручак:



Далей тэкст і фотаздымкі )



дыктафон

[info]miesia4ykшаноўныя этнографы, а падкажыце хто якімі гукапісцамі ў полі карыстаецца. Цікавіць лічбавы дыктафон. Можа, хто параіць ці паругае сваю мадэль. Патрабаваньні стандартныя : каб і размовы, і песьні пісаў, здалёку біў, доўга на акамулятары жыў, не ўвесь гук вакол пісаў

[info]nastaukaКрасавіцкі занятак (7 красавіка,субота) адбудзецца ў 518 аудыторыі (корпус Б) Палаца дзяцей і моладзі.
Сустракаем усіх жадаючых у 17.50 ля фантана блізу галоўнага ўваходу.
Для тых, хто згубіцца: + 375 33 341 36 12 (Жэня)

Папярэдні запіс на занятак па нумары +375 29 8425789 (Настасся)
Да сустрэчы!

Больш інфы тут: http://by-ethno.livejournal.com/296184.html

Святы з хлебам

[info]pryshyvalkaПанове!
Магчыма хто з вас дапаможа мне знайсці адказ на такое пытанне: падчас якіх святаў выкарысоўваўся хлеб? Буду вельмі ўдзячны за апісанне абраду альбо проста за спасылку на крыніцу.
Тое, што пакуль атрымалася знайсці самастойна:
1. На Юр’ю хлебам з соллю тройчы абносілі статак, каб засцерагчыся ад ваўкоў.
2.  Хлеб з соллю, асвечаны на Агату (18 лютага н. ст.), захоўвалі ў хаце на засцярогу ад пажару. 
Усім вялікі дзякуй!



[info]alaiza_annika27 – 29 красавіка 2012 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання».

У межах канферэнцыі адбудуцца:

27.04 10.00 - 16.00 Пленарнае, секцыйныя і заключнае пасяджэнні VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»; Секцыя 1. Нематэрыяльная культурная спадчына і яе ахова. Секцыя 2. Трансфармацыі відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору. Секцыя 3. Семантыка і міфапаэтыка традыцыйнай абраднасці. Секцыя 4. Традыцыйная культура ў кнізе і адукацыйнай прасторы. Секцыя 5. Пантэізм і монафізіцтва народнай культуры ў ліра-эпасе і драматургіі навейшага часу: да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа. Секцыя 6. Праблемы спеўнай этнафоніі. Секцыя 7. Праблемы арганалогіі.


27.04 19.00 - 20.30 IX этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»;У канцэрце возьмуць удзел аўтэнтычныя выканаўцы Падзвіння і Панямоння.

28.04 10.00 - 13.00 майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору;х даюць вядучыя спецыялісты ў галіне даследавання народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый: Анціс Бяржыньс (пятраградскі гармонік Латгаліі), Алесь Жура (беларуская дуда), Дзмітрый Парамонаў (паўночнарускія гуслі), Бернард Гарай (славацкая гайда), Юрый Дубнавіцкі (старадаўнія музычныя інструменты Беларусі), Ірэна Страздзіене (літоўскі танец), Мікола Козенка (побытавы танец Цэнтральнай Беларусі).

28.04 19.00 - 21.00 канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў; У канцэрце прымуць удзел: «Ветах», «Ліцьвіны», «Калыханка», «Талака», «Раме», «Вяснянка», «Этнасуполка», «Грамніцы», «Гуды» (Мінск), «Saltarellо» (Пінск), Бернард Гарай (Славакія), Алесь Жура (Мазыр), Анціс Бяржыньс (Латвія), «Группа Дмитрия Парамонава» (Масква).

[info]nastaukaНаступны занятак 31 сакавіка адбудзецца ў 518 аудыторыі (корпус Б) Палаца дзяцей і моладзі.
Сустракаем усіх жадаючых у 17.50 ля фантана блізу галоўнага ўваходу.
Для тых, хто згубіцца: + 375 33 341 36 12 (Жэня)

Танцы будуць пры любым надвор'і!

Папярэдні запіс на занятак па нумары +375 29 8425789 (Настасся)
ЗЫ: хатняе заданне праверу;)
Запрашайце сяброў!

Больш інфы тут: http://by-ethno.livejournal.com/296184.html

[info]alaiza_annika29 сакавіка запрашаем на творчую сустрэчу з Узорным дзіцячым фальклорным калектывам "Берагіня" (калектыў дзейнічае пры Мётчанскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна, мастацкі кіраўнік Мікола Козенка).

Сустрэча адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16), пачатак а 14-й гадзіне.

У праграме:
- прэзентацыя дзейнасці гурта
- выстава экспедыцыйных матэрыялаў
- канцэрт гурта "Берагіня"

Запрашаем усіх зацікаўленых!

[info]alaiza_annika
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) разам з Дзяржаўным літаратурным музеем імя Я. Купалы запрашаюць на Гуканьне вясны ў Вязынку.

У праграме: традыцыйныя сьпевы, веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і танцы пад дуду (і ня толькі ;), кірмаш рамесьнікаў і іншыя цудоўныя рэчы)

З сабой акрамя музычных інструментаў, строяў, добрых настрояў, дзяцей і сяброў можна браць бліны, тэрмасы з гарбата-кавай, птушак з цеста, стужкі каляровыя на дрэвы і цёплыя рэчы ;)

Кошт уваходу — уваходны квіток у музей (дзеці -1500, студэнты - 2000, дарослыя - 3000)

Час сьвяткаваньня — з 12:30 да 17:30

Праезд: прыгарадным цягніком Мінск пасажырскі — Маладэчна да станцыі Вязынка. Час адпраўленьня - 11:22, прыбыццё ў 12:19 (іншыя рэйсы ў 12:40, 13:37, 14:22…) Кошт квітка ў адзін бок — 2100.


Падрабязьней глядзіце тут:
http://vk.com/viasna2012
http://www.facebook.com/events/330250603688757/

[info]kate_labetskaya

17 сакавіка ў Мінску пройдзе серыя майстар-класаў па традыцыйных беларускіх танцах Сяргея Выскваркі. Вядомы этнахарэограф, кіраўнік Любанскага ўзорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі», чалавек, апантаны традыцыяй, сп. Сяргей прыедзе, каб навучыць мінчукоў і гасцей сталіцы беларускаму трохкроку, танцам Любаншчыны, распавесці пра старадаўнія этыкет і манеру выканання танцаў.

Запланаваныя майстар-класы:
14.00-16.00 – Занятак для пачаткоўцаў на базе клубу «Энцыклапедыя густу». У праграме: лявоніха, падыспан, месяц, кракавяк, карапет. Магазін «Прэзентацыя»: пр. Пераможцаў, 51/1. Праезд 1, 69, 73, 91 аўтобусамі да прып. «Гвардзейская». Уваход вольны.

18.00-19.00 – Занятак па тэхніцы і манеры танцаў пры падтрымцы танцавальнай школы «Вераб’іны клуб». Палац дзяцей і моладзі: Старавіленскі тракт, 41. Уваход 10 тыс. рублёў.

19.00-21.00 – Танцавальная вечарына «Субота» (там жа). У праграме: абэрак, кадрыля «Зеркала», субота і інш. Уваход 10 тыс рублёў.

Кантакты: 80447274514 – Кацярына, 80298425789 – Настасся, 80333413613 – Жэня





[info]necrotugava

артыкул пра вандроўку беларускіх дудароў у Славакію на фэст традыцыйнай дударскай музыкі. ЛіМ, 9 сакавіка 2012

Ільлінская пятніца

[info]dozhdzhykДзіцячы фальклёрны гурт "Ільлінская пятніца" з Латвіі, якія выконваюць традыцыйныя песьні беларускага Памежжа, просіць аб дапамозе. Дзеці мараць патрапіць на фэстываль у Берасьці "Рух зямлі", але, ня маючы падтрымкі з боку дзяржавы, вымушаныя ўдзельнічаць у Інтэрнэт-спаборах. Падрабязьней на старонцы кіраўніка Сяргея Алёнкіна

Прагаласуйце, калі ласка, за праект тут. Дастаткова абраць краіну, пазначыць нумар тэлефона, а затым набраць код з дасланай вам смс. Галасаваньне бясплатнае.

[info]nastaukaНаступны занятак 11 сакавіка адбудзецца ў 518 аудыторыі (корпус Б) Палаца дзяцей і моладзі.
Сустракаем усіх жадаючых у 17.50 ля фантана блізу галоўнага ўваходу.
Для тых, хто згубіцца: + 375 33 341 36 12 (Жэня)

Папярэдні запіс на занятак па нумары +375 29 8425789 (Настасся)
ЗЫ: хатняе заданне праверу;)
Запрашайце сяброў!

Больш інфы тут: http://by-ethno.livejournal.com/296184.html

планы на сакавік )

[info]alaiza_annikaсябры, рыхтуйцеся ;)

24 сакавіка недзе а 12ай ў Вязынцы будзе Гуканне вясны, інфа і афішкі троху пазьней
- запрашаем на міні-кірмашык рамеснікаў, якія займаюцца народнымі рамёствамі, жадаючыя пакуль што пішыце сюды
- усе астатнія - рыхтуйце птушак і стужкі на дрэвы, а таксама добры настрой, рукавічкі, тэрмасы, блінкі і строі ;))))))))))))))

25 сакавіка будзе сход сяброў СЭТа. Усім, хто прыняты ў сябры - трэба быць. 25га (раз на год) мы таксама ПРЫМАЕМ НОВЫХ СЯБРОЎ!!!


http://vk.com/groups#/ethno_by

[info]kufarrrМожа каму-небудзь будзе цікава прачытаць пра некаторыя факты пра ганчарства і кераміку на Беларусі, а таксама штосьці удакладніць ці задаць пытанні -то зазірніце сюды
Дзякуй за ўвагу!

[info]nastaukaЗанятак 3 сакавіка адбудзецца ў 518 аудыторыі (корпус Б) Палаца дзяцей і моладзі.
Сустракаем усіх жадаючых у 17.50 ля фантана блізу галоўнага ўваходу.
Для тых, хто згубіцца: + 375 33 341 36 12 (Жэня)

Папярэдні запіс на занятак па нумары +375 29 8425789 (Настасся)

Больш інфы тут: http://by-ethno.livejournal.com/296184.html

[info]nastaukaЧакаем усіх: хто ўмее танцаваць, хто крыху умее танцаваць і хто зусім не ўмее танцаваць... Узрост значэння не мае (калі Вы ўжо навучыліся хадзіць)!

Распачынаючы школы арганізатары маюць на мэце:
1) істотна палепшыць узровень валодання народнай танцавальнай манерай ва ўсіх,каму гэта цікава і патрэбна;
2) узнавіць  матэрыял засвоены падчас летняй танцавальнай школы "Пятровіца" і падрыхтавацца да наступнага яе сезона;

І (!) у старанных вучняў прадбачыцца ўздым жыццёвага аптымізму, што непазбежна вядзе да роста крылаў!

Для паспяваховага навучання Вам спатрэбіцца добры настрой, зручныя абутак і адзенне.

Заняткі будуць праводзіцца па суботах-нядзелях.Штомесяц 1 занятак вядзе сп. Выскварка, 2 заняткі на месяц вядзе Настасся.

Танцавальныя вечарыны ды заняткі танцавальны клуб ладзіць сумесна з суполкай "Камяніца", за гэта ім рэспект-чырык)

Працягласць 1 занятку  -1 гадзіна.
Уваход вольны, па папярэднім запісе.
 Сачыце за абвесткамі пра час заняткаў  на сцяне суполкі ў кантакце http://vk.com/club34196578 .

Месца сустрэч: Палаца дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41. Даезд ад пл. Перамогі на 3, 4, ад ст.м. Пл. Коласа - на 5 трамваях.

Дадатковая інфа па нумары 8425789 мтс, Настасся

ЗЫ: Для тых, хто яшчэ не чуў пра сп.Сяргея Выскварку: Ён - спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў, якіх ён ведае больш за 90танцаў і не толькі Любанскіх. Ён з'яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага фальклёрнага калектыву "Верабейкі" (г. Любань). З гэтага калектыва ў растуць ногі, дакладней крылы, танцавальнай школы "Вераб'іны клуб".
  Заняткі па тэхніцы народнага танца ў адсутнасць галоўнага вераб'я вядзе яго вучаніца Настасся, верабей-танцорка са стажам амаль 20 год.
Пад іх кіраўніцтвам у 2011 адбылася танцавальная школа "Пятровіца" і рэгіянальны  фестываль народнай культуры "Пятроўскі фэст".  http://vkontakte.ru/event26616881

Інфармацыя пра адзін з папярэдніх майстар-класаў: http://vkontakte.ru/event24211249

[info]zalgiun_karalus

Агучылі з калегамі старажытнае беларускае паданне пра вужыную каралеву. У Літве гэтая казка вядомая як «Эгле – каралева вужоў», беларускі варыянт пэўнымі момантамі адрозніваецца ад яе.

Тэкст падання запісаны ад Ганны Жакаўка з Радашковічаў, а тая пачула ад сваёй маці - Марыі Малішэўскай (11.05.1920 - †) родам з в.Вязынь Вілейскага р-ну.

Tags:


[info]imzzaДарагія госьці! У гэтую суботу, 11-га лютага, у межах ХІХ-й Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша будзе прэзэнтаваная 2-я кніга V тома ўнікальнага выданьня "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў", прысьвечаная фальклору Цэнтральнай Беларусі.

Укладальнік, сп.Мікола Козенка, будзе рады бачыць усіх на прэзентацыі ў 12.45 у Нацыянальным выставачным цэнтры Белэкспа (вул. Янкі Купалы).


Нашэнне прошчы

[info]alena_balykaПачула сёння, што ў адной з вёсак нашага раёну насілі прошчу. Бабулі казалі: "Ну, хадзілі па хатах як на Шчадроўкі, прошчу насілі". Але самі ніхто не памятае, што гэта такое. Можа хто сказаць, што гэта такое - насіць прошчу і калі яе маглі насіць? Каб я ведала, ад чаго адштурхоўвацца перад тым, як паспрабаваць капнуць глыбей.

Беларускі арнамент

[info]fotoparadPhotobucket
Арнамент з узорам Моцная сям'я

Тысячагоддзі жыў, працаваў на нашай зямлі селянін-хлебароб. Ён карміў, паіў, адзяваў сябе, сваю сям’ю, дапамагаў суседзям. Ён стварыў дасканалую сістыму гаспадарання аптымальна прыстасаваную для земляробства і жывёлагадоўлі. Пабудаваў вёскі і мястэчкі для жыцця, працы і адпачынку. Узвёў дзівосныя храмы, аздобіў іх мастацкімі творамі.

Селянін стварыў прыгожы, мудры, паэтычны фальклор, песні, музыку, святы, абрады, прымаўкі, казкі. І ў іх апяваецца прырода, праца, каханне, яны гранічна спалучаюцца з жыццём, звычаямі і характарам чалавека.

Селянін шанаваў сям’ю як аснову стваральнай працы, падмурак нацыі. Ён выпрацаваў рацыянальныя адносіны паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. З самага маленства дзеці вучыліся шанаваць працу, бацькоў, старэйшых. З жыццём і працай гарманічна спалучалася сістэма святаў, прымеркаваных да пэўнага працоўнага працэсу ці пары года: Вялікдзень, Купалле, Дажынкі, Дзяды, Каляды. Абрады і святы ўзвялічвалі селяніна, упрыгожвалі яго жыццё і побыт.

Вырабляючы патрэбныя для паўсядзённага ўжытку рэчы, селянін надаваў ім і пэўныя мастацкія якасьці, нярэдка ператвараючы ў сапраўдныя творы мастацтва. Ён аздобіў тканыя, вышывальныя і іншыя вырабы арнаментальнымі узорамі, у якіх услаўляецца дабро, справядлівасць, прыгажосць, міласэрнасць.

Селянін любіў сваю радзіму. Калі было трэба, ён браў у рукі зброю і ішоў бараніць яе ад няпрошаных прышэльцаў.

Сялянскае асяроддзе – трывалы падмурак для ўсяго грамадства. У нетрах вёскі нараджаліся і фарміраваліся грамадскія класы: рамеснікі і воіны, рабочыя і інтэлігенцыя. З сялянства выйшлі многія дзеячы навукі, культуры, мастацтва.

Ды вось настала ХІХ стагоддзе. У краінах Заходняй Еўропы ўзнік марксізм – вучэнне пра дыктатуру пралетарыяту і бязлітасную класавую барацьбу. Марксізм прыжыўся у Расіі, нарадзіўшы бальшавізм, а ў выніку – Кастрычніцкую рэвалюцыю і чырвоны тэрор. Заняпалі эканоміка, культура, змяніліся маральныя каштоўнасці. У выніку не стала селяніна-працаўніка, не стала вёскі, забылася прыгожая паэтычная сістэма поглядаў на прыроду, працу, жыццё, чалавека.

Кацар М.С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка. 1996г.

[info]kilometra

Я намагаюся навучыць разумець, паказаць заканамернасць, паводле якой мы разумеем.
Я даю не рыбку, і нават не вуду – я хачу даць здольнасць чытаць, каб яна была глыбейшая.
Падштурхнуць да пошуку свайго ўспрымання.

Ігар Марозаў, з інтэрв’ю tut.by


Сёння, калі мы ўсё больш пераконваемся, што «голыя» веды яшчэ не гарантуюць разумення нават самых, здавалася б, відавочных з'яў, становіцца актуальнай сама праблема разумення. Так, вывучаючы нейкі асобны аб'ект або з'яву, мы непазбежна ўсведамляем, што іх якасці і значнасць раскрываюцца выключна ў шырокім гістарычным і прадметным, а, галоўнае, у духоўна-вобразным, дадзеным праз пачуцці кантэксце. Верагодна, гэтым тлумачыцца папулярнасць такога напрамку ў спазнанні свету, як герменэўтыка. Праз зварот да тэкстаў, паслядоўна і змястоўна звязаных паняццяў, сэнсаў самай рознай прыроды і сутнасці герменэўтыка адкрывае даследчыку прастор для разнастайных інтэрпрэтацый.


Чытаць болей... )

[info]zmicierbielapol1) в. Шапярэва:http://chausy.info/krynicy_3/


2) в. Загоранка: http://chausy.info/krynicy_4/
3) в. Высокае: http://chausy.info/krynicy_5/
4) в. Кузьмінічы: http://chausy.info/krynicy_7/
5) в. Каменка: http://chausy.info/krynicy_9/


6) в. Петухоўка: http://chausy.info/krynicy_6/

[info]skepsysOriginally posted by [info]skepsys at Дударскі клуб 08.02.2012 - вечарына-прэзэнтацыя альманаху DUDAR
Дударскі Клуб прэзэнтуе альманах DUDAR і на радасьцях п’е, таньчыць ды грае на дудах! Далучайся!

У праграме:
• шматлікія конкурсы, за ўдзел у якіх можна атрымаць у падарунак альманах;
• выступы лепшых дудароў Беларусі
• і як заўжды - танцавальны вэрхал з народнымі і сярэднявечнымі танцамі!

Кошт уваходу: 15 000
Для дудароў(!) з дудамі(!!!) уваход вольны + дудар можа правесьці аднаго чалавека!

8 лютага, серада
Клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62 (мэтро Кунцаўшчына)
Уваход у клуб з 19:00
Пачатак выступаў каля 20:00

Даведкі: +375 29 5571663


Дударскі клуб
Сустрэча: http://vk.com/dk2012_dudar

Пра альманах… )


Tags

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

ЭтнаГугль* ;)

* Пошук па суполцы і сайтам блізкай тэматыкі.

Статыстыка

Рейтинг блогов
Рейтинг блоговAkavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси

Рейтинг блогов



Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner