?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Юр’я веснавы

skepsys

ЮРАЙ, Юр’е, Юр’я, Ягор’я, Георгi — старажытнае свята народнага календара адзначаецца 6 траўня (23 красавіка па старым стылі) у гонар святога Георгія-пераможца — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы яму былі нададзеныя рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы.

Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр’е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр’ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр’я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр’я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер’ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

Вашай увазе падборка матэрыялаў па тэме з сайта kryuja.org:


Comments

( Камэнтароў: 6 — Дадаць камэнтар )
jakub_v
23 Крс 2009 11:26 (UTC)
з расповядаў старых быў запомніўся пра тое як з боханам хлеба абыходзілі поле, і гэта лічылася што "Бог ходзя":
http://juras-u.livejournal.com/39584.html
drygavich
23 Крс 2009 15:00 (UTC)
А ў нашай вёсцы проста кажуць, што ў гэты дзень Ягоры ходзіць.
urshulja
23 Крс 2009 20:05 (UTC)
дзякуй! добра пачытаць. а вы "нашае" адаслалі спадару Грыню?
drygavich
24 Крс 2009 06:50 (UTC)
Калі ласка, прабачце, аж я ня ведаю Спадара Грыню...:)
urshulja
24 Крс 2009 14:26 (UTC)
выбачайце, гэта адрасавана не вам :)
drygavich
24 Крс 2009 14:40 (UTC)
Нічога страшнага:)
Мне толькі было цікава:)
( Камэнтароў: 6 — Дадаць камэнтар )

Tags

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

ЭтнаГугль* ;)

* Пошук па суполцы і сайтам блізкай тэматыкі.

Статыстыка

Рейтинг блогов
Рейтинг блоговAkavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси

Рейтинг блогов



Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner