?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

imzza
Васіль Дзмітрыевіч Ліцьвінка (1941-2007) – вядомы збіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклору, вучоны-фалькларыст, да нядаўняга часу – старшыня Саюза фалькларыстаў Беларусі, аўтар і вядучы тэлепраграмы “Запрашаем на вячоркі”. Шмат гадоў працаваў на пасадзе загадчыка навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору БДУ. Ураджэнец Століншчыны, аб’ездзіў з дыктафонам і камерай усё Палессе. Зняў каля 150 відэафільмаў, прысвечаных святам і абрадам беларусаў (зараз гэты каштоўнейшы архіў ва ўласнасці сям’і вучонага). Выдаў шэраг кніг, сярод якіх Святы і абрады беларусаў.- Выд. III, Мн.,2001; Фальклор і этнакультура Чарнобыля.- Мн., 2006 (падрабязней на сайце www.folkndl.bsu.by).
Чалавек каларытны, натхнёны і дзейсны, ён праз усё жыццё пранёс пачуццё захаплення народнай песняй, якое здолеў перадаць і сваім вучням. Васіль Дзмітрыевіч раптоўна памёр на 66 годзе. Гэта сапраўды вялікая страта для ўсіх, каму не абыякава традыцыйная спадчына нашага народа.

Comments

( Камэнтароў: 2 — Дадаць камэнтар )
imzza
28 Крс 2009 08:17 (UTC)
На філалагічным факультэце БДУ 23 красавіка адбыўся Вечар памяці Васіля Ліцьвінкі. Вечар выдаўся цёплым па атмасферы (нягледзячы на стылую актавую залу): кранальныя словы і ўспаміны жонкі Васіля Дзмітрыевіча, сяброў, калег – і разнастайным па выступах фальклорных гуртоў: ад аўтэнтыкі, прадстаўленай спявачкамі са Столінскага раёна, а таксама Н. Матыліцкай са студэнтамі БДУКМ, да стылізацыі пад фальклор у савецкім духу. Некаторыя фота:

Фалькларыст Р.М.Кавалёва і вядучы Вечара, сябра Васіля Ліцьвінкі, Мікола Котаў


Ансамбль "Вербіца"


Дзіцячы ўзорны фальклорны ансамбль "Гасцінец" (гімназія №17 г.Мінска)



"Жавароначкі" (БДПУ імя. М.Танка)





Бабулечкі з в.Атвержычы Столінскага раёна


Ансамбль "Маладзіцы маладыя" з Нац.парку "Прыпяцкі"


Спявачкі з ансамбля "Крынічанька"


Веснавы карагод у зале


Жонка Васіля Дзмітрыевіча, Н.М.Ліцьвінка

(тут, на жаль, у маім фоціку села батарэя)
alaksej
28 Крс 2009 18:52 (UTC)
вечная памяць вам, Васілю Дзмітравічу.
( Камэнтароў: 2 — Дадаць камэнтар )

Tags

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

ЭтнаГугль* ;)

* Пошук па суполцы і сайтам блізкай тэматыкі.

Статыстыка

Рейтинг блогов
Рейтинг блоговAkavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси

Рейтинг блогов



Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner