July 27th, 2019

На шчасце, багацце, з найлепшымі пажаданнямі | Камунікат.org

“Саламяныя павукі – наш скарб” – так называецца выстава, якая экспануецца ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.Тут можна ўбачыць узоры бадай што самага таямнічага, сакральнага элементу інтэр’еру сялянскай хаты. Нашыя продкі верылі, што крохкая канструкцыя з саломкі з’яўляецца абярэгам ад нячыстай сілы, або – па-сучаснаму – ад кепскай энергетыкі, кажа майстрыха з Шумілінскага раёну Наталля Сцержанкова:
– Рабіўся павук на Каляды. Калі не было працы на зямлі, то маці з дзецьмі ці бабуля рабілі павукоў. І вось цэлы год ён збірае энергію дрэнную, потым яго паляць. І вешаюць новага. А стары трэба спаліць, каб уся гэтая дрэнная энергія разам з ім згарэла.Павукі мелі адвечнае прызначэнне – ахоўваць, прыносіць шчасце ... Болей...