July 29th, 2019

Вяртанне народных традыцый | Камунікат.org

На сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах адбылася сустрэча з Вольгай Пілецкай – метадыстам па народнай творчасці, майстрам роспісу з Клецка.
Вольга займаецца вывучэннем, зборам і захаваннем традыцыяў беларускага мастацтва і розных тэхнік іх выканання. Ездзіць у экспедыцыі, шукае, даследуе этнакультуру розных рэгіёнаў.Прысутныя на сустрэчы змаглі пазнаёміцца з часткай калекцыі Вольгі і павучыцца роспісу яек. Менавіта гэты прадукт іграе адметную ролю ў жыцці беларусаў, гэта сакральны наш сімвал жыцця, кажа старшыня Таварыства Таццяна Кісель:
– Яйкі рабілі не толькі на Вялікдзень. Яйкі распісвалі для розных іншых патрэбаў. Калі, напрыклад, хлопцу спадабалася дзяўчына, ён мог падараваць ёй яйка, якое сам распісаў. Калі будавалі, напрыклад, дом, падкладвалі я... Болей...