?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

varezhkarom
Сябры, гэтым летам Студэнцкае этнаграфічнае таварыства ладзіць 2 поўныя экспедыцыі і, магчыма, адну кароткую:

30 чэрвеня – 20 ліпеня ў Вялейскі раён (Менская вобласць);
04 – 24 жніўня ў Мастоўскі і Шчучынскі раёны (Гарадзенская вобласць);
23 – 31 жніўня ― факультатыўна, невялікім складам ― у Слаўгарадскі і/або Чавускі раёны (Магілёўская вобласць).

Тэматыка ўсіх экспедыцый універсальная этнаграфічная.

Усіх зацікаўленых запрашаем да ўдзелу як непасрэдна ў палявой працы, так і ў падрыхтоўчай.
Заяўкі на ўдзел у экспедыцыях (з пазначэннем часу вашага ўдзелу і ступені вашай дасведчанасці ў палявой працы, і кантактнай інфармацыяй) падавайце, калі ласка, асобам, пералічаным ніжэй.

Па вялейскай выправе ― Алеся Медушэўская,
тэл. +37529 8768435, пошта amedemiel@tut.by;
па мастоўскай ― Ганна Якуш,
тэл. +37533 6624841, vk.com/ethna_krama, пошта ponushka.anki@gmail.com;
па слаўгарадскай ― Сяргей Лісіца,
тэл. +37533 6368651, пошта lis@ethno.by.
Калі вы гатовыя ўдзельнічаць у падрыхтоўцы экспедыцый, звяртайцеся да Барыса Шчукі, тэл. +37529 6469569, пошта procrivia@gmail.com, або да людзей, пералічаных вышэй.

Заўжды вітаецца ўдзел на працягу ўсёй экспедыцыі. Калі магчыма, плануйце ваш удзел суцэльнымі адрэзкамі, ня меншымі за 6 дзён.
 На красавік-травень запланаваныя семінары па методыцы палявых этнаграфічных даследаванняў для падрыхтоўкі тых, у каго няма адпаведнага досведу. Пра намер наведваць семінары паведамляйце адразу ў заяўках на ўдзел у экспедыцыях.

Паколькі СЭТ фінансуецца толькі за кошт перыядычных складак і разавых ахвяраванняў, якія амаль цалкам ідуць на аплату офіса, у экспедыцый можа ня быць цэнтральнага фінансавання. У такім выпадку яны будуць праходзіць коштам складак удзельнікаў. Каб цалкам забяспечыць палявую працу, мы вымушаныя будзем прасіць ад кожнага ўдзельніка каля 6-ці даляраў за кожны дзень удзелу. Але ўрэшце кожны ўкладвае адпаведна сваім магчымасцям.

З любымі дадатковыми пытаннямі звяртайцеся да пералічаных вышэй асобаў.

Мапа экспедыцый 2014

Tags

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

ЭтнаГугль* ;)

* Пошук па суполцы і сайтам блізкай тэматыкі.

Статыстыка

Рейтинг блогов
Рейтинг блоговAkavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси

Рейтинг блогов



Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner