?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

berlaga
Шаноўнае Панства!
Магчыма я памылюся, бо не з’яўляюся нейкім там экспертам па арнаменту і семантыцы, але? я тут з нечым не згодзен.

Чытаю ў Вікіпедыі артыкул пра беларускі сцяг.
Цытата з Вікіпедыі:
...у аснову арнамэнту на сьцягу БССР быў пакладзены ўзор "Узыходзячае сонца", вытканы на ручніку ў 1917 годзе сялянкай вёскі Касьцелішча Сеньненскага раёна Матронай Маркевіч. Але на цяперашнім беларускім дзяржаўным сьцягу колер арнамэнту быў інвэртаваны, такім чынам зараз ён пазначае процілеглы сэнс. Ручнікі з такім арнамэнтам ліцьвіны выкарыстоўвалі пры пахаваньні памерлых.
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Сьцяг_Беларусі


І ў гэты момант мне становіцца вельмі цікава.
Гледзячы на арнамент са сцягу я бачу:
1.па цэнтры арнамент “кручча” – раннеземляробчы культавы знак ураджаю. Адзін са старэйшых з індаеўрапейскага фонду.
2.унутры круччы ромб з касым крыжам – “казлом” . Адзін з варыянтаў - знак апладнення. А таксама ў ім чытаецца – кола – салярны знак...
3.ромб з кропкай – знак зярняці. Гэта здаецца бясспрэчна.

Дык вось, мне здаецца, што “перакладаючы” арнамент на сучасную мову, ну ніяк не атрымоўваецца пахавальны сэнс. Наадварот, бачна як з зярняці нараджаецца ўраджай – нараджаецца дастатак. Нават можна ўявіць замову, кшталту, каб насенне прарасло і ўрадзіла добры ўраджай. (магчыма і на ўдалыя роды – цяжарны сэнс)

Зноўку нагадваю, што вельмі магчыма я і памыляюся. Насамрэч, я проста маю влікае жаданне разабрацца.

PS Калі ласка без палітыкі. Размова ідзе не пра сцяг як адзін з сімвалаў Дзяржавы, а аб арнаменце і яго “перакладу” ў Вікіпедыі.

Comments

( Камэнтароў: 28 — Дадаць камэнтар )
uladzimer
04 Крс 2008 21:24 (UTC)
Палітыка як раз у "перакладзе", а арнамент абсалютна "жывы"
berlaga
04 Крс 2008 21:36 (UTC)
г.зн. я непамыляюся. Цудоўна.
(Deleted comment)
uladzimer
05 Крс 2008 07:54 (UTC)
Як правіла,любая архаічная сімволіка можа быць амбівалентнай г.зн.меняць сваё значэньне ў залежнасьці ад канкрэтнага рытуальнага кантэкста яе выкарыстаньня. Аднак, гэта ўсё - адцягненыя разважаньні. Насамрэч,пачатковы арнамент, як цэльны тэкст, толькі прадуманы інтэрпрэтатарамі,але не патлумачаны з гледзішча самой традыцыі. Таму і далейшыя каментары - прыблізныя і ўмоўныя.
(Deleted comment)
uladzimer
05 Крс 2008 08:15 (UTC)
Не ўсё так проста. Апошні стваральнік (бабуля,што выткала арнамент) можа нічога не ведаць пра ўзор, як тэкст - спалучэньне сімвалаў, якія ўтвараюць цэльнае паведамленьне. Яна проста ўзнаўляе арнамент,які ткалі матуля,бабуля,а можа яшчэ і дадаць які элемент, "бо красіва". Такім чынам,сапраўднае прачытаньне ручнікоў-тэкстаў яшчэ толькі наперадзе,бо існыя тлумачэньні (Кацар,напрыклад)- шмат у чым адвольныя.
skepsys
05 Крс 2008 11:31 (UTC)
Дарэчы Кацар у падрыхтоўцы арнамэнту для сьцягу ў 1951 годзе фігуруе як кансультант. Магчыма, не без ягонага ўплыву арнамэнт Марачкінай дапаўняецца «ўзорам хлеба» (гл. ніжэй) =))
kiploks
18 Тра 2008 19:58 (UTC)
Товарищ Кацар, насколько я его понял, передал нам те толкования узоров, которые слышал от их авторов.
brazgotka
05 Крс 2008 08:21 (UTC)
сам штучны перанос канкрэтнага арнамента са сферы яго натуральнага традыцыйнага ўжытку адначасова на дзяржаўны сцяг і пачкі з маянэзам нівэлюе ягонае значэнне. і спарбаваць чытаць сцяг праз прызму традыцыі, да якой ён сутнасна не належыць, (як перакладаць тэкст па слоўніку ня той мовы, на якой ён напісаны, а нейкай суседняй) проста безсэнсоўна - можна вычытаць што заўгодна пры жаданні.
skepsys
05 Крс 2008 11:35 (UTC)
кожны раз як бачу арнамэнтаваны маянэз-малако-сьмятанку, думаю што трэба пачаць зьбіраць калекцыю пакункаў. але ламае ;)
(бяз тэмы) - berlaga - 05 Крс 2008 19:43 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - skepsys - 10 Крс 2008 11:18 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - berlaga - 11 Крс 2008 09:57 (UTC) - Expand
skepsys
05 Крс 2008 11:33 (UTC)
перавярні большасьць ручнікоў — пабачыш інвэрсны арнамэнт. проста такая тэхніка выкананьня ;)
scisserboy
04 Крс 2008 22:01 (UTC)
Даўно ўжо "выкрылі" тое,што на арнамэнце не пахавальныя матывы,а як раз эратычныя.Як сымбалізм апладненьня й пачатку жыцьця.
skepsys
05 Крс 2008 11:27 (UTC)
хто «выкрыў»? дзе «выкрыў»?
(Deleted comment)
ex_biespart
04 Крс 2008 22:17 (UTC)
Цікава, хто шаноўным палітыкам ад сахі ў Вікіпедыі сказаў, што інвертаванне колераў на арнаменце змяняе сэнс на супрацьлеглы?..
(Deleted comment)
ex_biespart
04 Крс 2008 22:27 (UTC)
Гэта, дарэчы, добрым будзе сюжэтам для новастворанай honesty_by...
skepsys
05 Крс 2008 11:26 (UTC)
некаторыя аргумэнты ніжэй...
(Deleted comment)
ex_biespart
05 Крс 2008 08:10 (UTC)
Я там глянуў: тлумачэнні далей ідуць яшчэ больш маразматычныя. Цьху, ажно моташна. Зараз напішу допіс пра ўсю гэту катавасію са сцягамі...
skepsys
05 Крс 2008 11:38 (UTC)
лухта. любы выкананы бранай тэхнікай ручнік мае інвэрсны малюнак на адваротным баку. аўтары той вэрсіі пра гэта ня ведалі ;)
tutejsy
05 Крс 2008 07:57 (UTC)
Калі абапірацца на дадзеныя з вікіпедыі, то напісана, што ручнік быў вытканы ў 1917 годдзе, а тады, прабачце, ніхто ніяк сэнс не ўкладаў, а ткалі тыя ўзоры, якія памяталі і дадавалі сваё. так што, я лічу, што пра аўтэнтычнасць арнаменту казаць не магчыма, тым больш тлумачыць яго дакладна, калі ніхта не ведае дакладнага значэння пэўных сімвалаў.
skepsys
05 Крс 2008 11:43 (UTC)
Пра аўтэнтычнасьць казаць магчыма. Марачкіна — аўтэнтычная цётка. Нават калі ёй 20 год было ў 1917-м, яна расла ў асяродку, які гэтыя арнамэнты ўжываў спрадвеку. І дарэчы «Узыходзячае сонца» створаны быў для ўпрыгажэньня жаночага адзеньня, а не для сьцяга і пакункаў сьмятаны. І сэнс яна ўкладала. Свой.
Пагатоў яе арнамэнт каб патрапіць на сьцяг быў дапрацаваны й дапоўнены мастакамі і мастацтвазнаўцамі...
skepsys
05 Крс 2008 11:18 (UTC)
Гэта міт. І без палітыкі тут сапраўды ніяк. Трэ было неяк абасраць сьцяг «варожага гадзюшніка». Цікава, было б прасачыць, хто гэны міт прыдумаў.

Вытканы ў тэхніцы бранага двухуточнага ткацтва ці вышыты процягам ручнік на адваротным боку дае рыхтык інвэрсную выяву. Падобны геамэтрычны арнамэнт, як на сьцягу, характэрны і натуральны для гэтых тэхнік. Бранае ткацтва — ці не найбольш пашыраная тэхніка выкананьня найбольш старажытных ручнікоў. Такім чынам, як могуць «ліцьвіны выкарыстоўваць пры пахаваньні памерлых» інвэртаваны арнамэнт і не выкарыстоўваць прамы, для мяне лягічная загадка ;)

Больш таго:
Функцыянальнае прызначэнне вясельнага і пахавальна-памінальнага ручніка вельмі падобнае. I гэта невыпадкова: і смерць, і шлюб успрымаліся як пачатак новага этапа, новага становішча ў жыцці, як дарога ў нязведанае, і пераход у іншыя абставіны павінна была асвячаць традыцыйная вясельная ці пахавальная звычаёвасць.
Фадзеева В. «Беларускі ручнік». Мн, 1994, с.92


Далей, зыходны варыянт сьцягу, прыняты ў 1951 годзе, меў арнамэнт «белым па чырвонаму». Хаця звычайна майстрыхі правым бокам арнамэнтаванага палатна лічаць менавіта «чырвоным па беламу»: бо ільняное тло — белае, а чырвоныя ніткі — гэта толькі «фарбы», якімі і «пішуць» арнамэнт. То бок сёняшні варыянт («ЧпБ») падаецца больш натуральным і «традыцыйным», калі ўжо пра тое.

Ну і нарэшце, знойдзены у даваенным архіве Белпрамсавета арнамэнт для ўпрыгажэньня жаночага адзеньня быў апрацаваны й дапоўнены. Напрыклад, не без удзелу нашага любімага Міхася Кацара быў даданы «ўзор хлеба». Таксама руку прыклаў мастак Міхась Іванавіч Гусеў, які ўкладаў канчатковы варыянт сьцягу. Таму цалкам верагодна, што арнамэнт маглі і інвэртаваць падчас падрыхтоўкі сьягу... Прынамсі сказаць, што на сьцягу засталося ад зыходнага арнамэнту 1917 году аўтарства Матроны Маркевіч з Касьцелішчаў Ульянаўскага сельсавета Сеннінскага раёна, не выпадае, пакуль мы той арыгінальны арнамэнт не пабачым.

Такія довады супраць гэтага міту.
skepsys
05 Тра 2008 08:59 (UTC)
мадэратарскае
Пераназавіце, калі ласка, допіс неяк больш інфарматыўна. Напрыклад, «Арнамэнт на беларускім сьцягу". Дзякуй.
kiploks
18 Тра 2008 19:55 (UTC)
Если позволите, реплика постороннего.
Кроме всего прочего, узор в нынешнем виде похож на "узор Мирового Дерева". На мой взгляд, разумеется.
skepsys
22 Тра 2008 14:25 (UTC)
Во! Вось прыкладна такія (па прыродзе) тлумачэньні і занатаваў Кацар. Часта не ад аўтарак, але ад "посторонних" ;)
z_bulkin
29 Тра 2015 17:44 (UTC)
Першапачаткова арнамент быў чырвоны на белым. Апублікаваны Кацарам у альбоме "Беларускі народны арнамент" 1953 г. Для сцягу Кацар туды дадаў арнаменты хлебу і вотыўныя знакі. Белым на чырвоным арнамент на сцягу БССР стаў, відаць, з той прычыны, што ў аснове сцягоў савецкіх рэспублік быў чырвоны. Вядома, што сцяг БССР ствараў мастак Гусеў, але гэты працэс недаследаваны. Адсюль і блытаніна, і распаўсюджанае памылковае меркаванне пра пахавальны сэнс сучаснага сцяга. Надоечы гэтую памылку паўтарыў Алег Трусаў у гутарцы пра сучасную сімволіку на сайце "Нашай нівы".
( Камэнтароў: 28 — Дадаць камэнтар )

Tags

Latest Month

Чэр 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

ЭтнаГугль* ;)

* Пошук па суполцы і сайтам блізкай тэматыкі.

Статыстыка

Рейтинг блогов
Рейтинг блоговAkavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси

Рейтинг блогов



Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner