«Этнадызайн па-падляшску» | Камунікат.org

«Этнадызайн па-падляшску». Выстава з такой назвай адкрылася ў Ваяводскім Асяродку Анімацыі Культуры у Беластоку.
Экспазіцыя ўключае як традыцыйныя для Падляшша цацкі, тканыя вырабы, зробленыя сучаснымі майстрамі, так і адмысловыя дызайнерскія ровары, значкі, майкі і шмат што яшчэ. Вырабы з льну, воўны, паперы, дрэва, гліны, скуры ды іншых матэрыялаў прадставілі 27 майстроў.
Натхненнем для дызайнера Адама Здановіча ёсць драўляная архітэктура Падляшша, а беларускі традыцыйны арнамент з Бельска Падляшскага увасоблены ў працах Агнешкі Якубіч:
— За ўзор я брала гатовыя публікацыі і гатовыя каталогі, якія вялізнай даследчай працай былі выдадзены музеем у Бельску Падлшяскім. Мяне натхніла на тое, каб перанесці гэты матывы, у такіх маленькіх формах, каб гэта была рэч, якую мо... Болей...

Сяржук Доўгушаў збірае гарадзенцаў на „Спеўны сход” | Камунікат.org

Творчая сустрэча музыкі Сержука Доўгушава пройдзе 18-га кастрычніка а 19-ай гадзіне ў гарадзенскай этнакраме „Цудоўня”.
Музыка з’яўляецца кіраўніком менскага гурта „Vuraj„, а таксама даследчыкам народных спеваў. Апошні раз ён быў у Гародні летась, на курсах „Мова нанова”.Што прывязе гэтым разам Сяржук, кажа ўласнік этнакрамы „Цудоўня” Андрэй Несцяровіч:
– Шмат у каго ёсць уражанне, што народныя спевы – гэта нешта архаічнае, тое, што адышло ў мінулае. Гэта базуецца звычайна на тым, што людзі, у прынцыпе, не чулі, як гэта гучыць ужывую, як гэта гучыць маладымі галасамі, моцнымі, граматна пастаўленымі, распетымі, які гэта космас. І Сяржук Доўгушаў – гэта адзін з тых людзей, які здольны адрадзіць спеўную традыцыю менаві... Болей...

Падляшскія ткачыхі вучаць свайму рамяству японцаў | Камунікат.org

Вырабамі падляшскіх ткачых зацікавіліся японцы. Два гады таму група з сямі чалавек удзельнічала ў майстар-класах, якія вялі падляшскія ткачыхі з Янава, што на Сакольшчыне, – Тэрэса Прызмонт і Бэрнарда Росць.
У Янаве яны вучыліся двухасноўнаму ткацтву. Сёлета госці з Японіі вучыліся ткацтву ў Старым Ляўкове, што ў Нараўчанскай гміне на Гайнаўшчыне.
Ткацтву аднабаковых перабораў вучыла іх народная майстрыха Ірэна Ігнацюк:
– Прыехала 7 дзяўчат з Японіі. Полька-японка перакладала нам, каб мы разумелі адзін аднаго. Дзяўчаты ткалі, а я ім гаварыла, рукамі махала, але неяк ткалі. І падаецца, былі задаволеныя, бо казалі, што на наступны год таксама прыедуць.Ініцыятарам правядзення майстар-класаў для японцаў у Старым Ляўкове была Ізумі Фуджыта (Izumi Fujita) – японка, якая жыве... Болей...

Фэст «Жнівень» на Лепельшчыне | Камунікат.org

Восьмы па ліку фэст “Жнівень” адбыўся на Лепельшчыне ў вёсцы Вялікі Поўсвіж. Ён ладзіцца на аграсядзібе мясцовага краязнаўцы і грамадскага актывіста Васіля Шкіндзера. Сёлета на фэст з’ехаліся як беларусы, так і госці з Расеі ды Латвіі.
Па словах замежных наведвальнікаў фэсту, ім прыемна чуць і бачыць спевы і танцы беларусаў. І яны радуюцца таму, што беларусы не губляюць сваю аўтэнтычнасць.
— Я жыву ў Мурманску. Дзяўчыны выдатна спяваюць і моладзь. Нават дзіўна, бо звычайна моладзь сядзіць у камп’ютарах, а тут я пад вельмі добрым уражаннем.
— Я з Юрмалы. На жаль мы назіраем, што вельмі мала пакуль мясцовыя ўлады займаюцца прыцягненнем сюды турыстаў. Неяк больш увагі надаецца Заходняй Беларусі, Гарадзеншчыне, Берасцейшчына, а Віцебшчына, як у нас у Латв... Болей...

Праект «Этнаўсё» аб'яднаў усе беларускія этнаграфічныя матэрыялы | Камунікат.org

У адным месцы сабраныя ўсе матэрыялы, пачынаючы ад 1940-х гадоў, і заканчваючы кліпамі сучасных гуртоў і ды аўтэнтычнымі сьпевамі ў электроннай аранжыроўцы.Беларускай этнаграфіі ўжо больш за 150 гадоў. Нягледзячы на гэта, працы прафэсіяналаў мала вядомыя грамадзтву. Менавіта таму ініцыятары праекту «Этнаўсё» вырашылі сабраць у адным месцы апублікаваныя матэрыялы ды зрабіць іх даступнымі.Праект аб’ядноўвае публікацыі на тэму беларускай этнаграфіі, пачынаючы ад кніг і часопісаў 1940-х гадоў, і заканчваючы кліпамі сучасных гуртоў і ды аўтэнтычнымі сьпевамі ў электроннай аранжыроўцы.Яўген Барышнікаў са Студэнцкага этнаграфічнага таварыства лічыць – ужо сёньня можна гаварыць пра тое, што расьце зацікаўленьне беларускай этнаграфіяй. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.слухайце... Болей...

Тавары з этнічнымі матывамі працягваюць карыстацца попытам | Камунікат.org

Тавары з этнічнымі матывамі працягваюць карыстацца попытам. Цікавы спосаб “набіванкі” мае карані ў глыбокай беларускай мінуўшчыне, а цяпер торбы і іншыя вырабы, зробленыя набіванкай можна прыдбаць у “Этнакраме №1”.
Падрабязней пра набіванку кажа майстрыца Ганна Шчуко:
— Набіванка — мастацтва, вядомае са старажытных часоў у нас, у Беларусі. Атрымала свой росквіт недзе ў XVII стагоддзі і заняпала ў пачатку ХХ стагоддзя ў сувязі са з’яўленнем фабрык і набівальных станкоў. Гэта нанясенне малюнка на тканіну з дапамогай штампаў. Такіх драўляных дошак-клішэ, на якія нанасілася фарба, найчасцей алейная. І ўжо гэтымі афарбаванымі дошкамі наносіўся на тканіну ўзор. Існуе некалькі спосабаў набіванкі, якія яшчэ варта вывучыць.
Ганна Шчуко лічыць, што важна... Болей...

Купалле ў Нараўцы | Камунікат.org

Купальскія песні і абрады ў выкананні беларускага калектыву “Мілавіца” са Свіслачы маглі пачуць і ўбачыць удзельнікі Ночы Купалы – мерапрыемства, якое ладзіць войт гміны і Гмінны асяродак культуры ў Нараўцы ў мясцовым Амфітэатры.“Паказалі абрад ачышчэння поясам,” – кажа кіраўнік вакальнай жаночай групы “Мілавіца” са Свіслачы Наталля Бубен:
– Мы заражалі паясы добрай энергіяй, каб падарыць людзям, каб ім шанцавала цэлы год. Мы паказалі дзеянні з вянком, патанцавалі, заспявалі, каб яго зарадзіць, а затым пусціць на ваду. У нас яшчэ ёсць абрад з агнём. Па вадзе плывуць нашыя вянкі. Нашае жаданне – сустрэць нарачоных.Жыхары Нараўкі ды турысты пачулі беларускія песні таксама ў выкананні калектываў з Падляшша. Правялі і конкурс на самы... Болей...

"Купальночкі" не сапсавала нават дрэннае надвор'е | Камунікат.org

"Купальночкі" не сапсавала нават дрэннае надвор'е. Людзі кідалі вянкі ў раку ды бавіліся да позьняе ночы. У Залуках, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне прайшла традыцыйная "Купальночка". Нават дрэннае надвор’е забавы не сапсавала.Традыцыйныя купальскія сустрэчы пройдуць таксама ў ліпені ў некаторых іншых мясцовасьцях рэгіёну. Найбуйнейшае купальскае сьвята пройдзе 7 ліпеня ў Белавежы. А на купальлі ў Залуках пабываў Дзьмітры Косьцін.слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл Болей...

Беларускі падворак на „Фэсце нацыянальных культур” | Камунікат.org

У Гародні падчас „Фэсту нацыянальных культур” асабліва годна вылучаўся наш, беларускі падворак. Ён быў інтэграваны і ўяўляў сабою шырокую гаму нацыянальных рэгіёнаў: усіх абласцей краіны.На падворках былі майстры, якія прывезлі цікавыя вырабы. Праўда, некаторыя мелі высокую, але апраўдана высокую цану. Кажа народная майстрыца са Старых Дарог, што пад Менскам, Галіна. Яна вырабляе кушакі і пасы з нацыянальнымі ўзорамі і арнаментамі, некаторыя маюць кошт больш за 400 рублёў.
– Традыцыйныя тэхналогіі. Ёсць, напрыклад, такі спосаб вырабу паясоў, як на ніту. Ён вельмі працаёмкі, але не складаны. Ты павінен выбраць узор, узорныя ніткі да кожнага рада, і чым больш гэтых нітак ёсць у радзе, тым больш працаёмкасць павялічваецца. Асабіста я і мая вучаніца працуем са старажытнымі ў... Болей...

"Муховэцька Кумора" адкрывае свае скарбы | Камунікат.org

Беларускае Палесьсе наведала група блёгераў з Польшчы. Замежныя госьці знаёміліся з турыстычным маршрутам «Муховэцька Кумора». У ацэнцы турыстаў з Польшчы, Беларусь мае што прапанаваць наведвальнікам з-за мяжы. Самае галоўнае – гэта ўнікальныя маршруты, якія грунтуюцца на выкарыстаньні мясцовай спадчыны ды прывабнай прыроды.Беларусь мае вельмі вялікі турыстычны патэнцыял. Краіна захавала багатую прыроду, разнастайную культурную спадчыну. За апошнія гады паўстала сетка месцаў для начлегу, у тым ліку ў рэгіёнах. Ёсьць цікавыя імпрэзы ды фэстывалі. У дадатак улады спрасьцілі візавы рэжым. Цяпер, каб дадзены патэнцыял спрацаваў, трэбна адпаведна паказаць яго на міжнародным рынку, даць прыцягальную інфармацыю, перакананя экспэртка ў галіне экатурызма Дамініка Зарэмба.Дамініка ... Болей...